logo SIGNIS-БЕЛАРУСЬ СТОПКАДР біяграфія
BY - EN
 
студыя
фільмаграфія
відэачасопіс
фільматэка
біяграфія
кантакты
Асацыяцыя «SIGNIS-БЕЛАРУСЬ»
Фестываль «MAGNIFICAT»
Каталіцкая відэастудыя
Гасцёўня
Спасылкі
Мапа Сайту
Біяграфія дырэктара
Юры ГАРУЛЁЎ працуе на нацыянальнай кінастудыі «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ» з 1975 года – спачатку кінааператарам, затым кінарэрысёрам. Прыйшоў у студыю «ЛЕТАПІС» кінастудыі «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ» з вышэйшай адукацыяй, якую атрымаў у 1971 годзе, скончыушы Ленінгдадскі інстытут кінаінжынераў (ЛИКИ). У 1976 годзе паступіў на завочнае аддзяленне аператарскага факультэта Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (ВГИКа), якое скончыў у 1982 годзе.

З першых крокаў самастойнай працы паказаў сябе майстрам рэпартажных здымак і тонкім назіральнікам за характарамі сваіх герояў. Не раз узнагароджваўся за аператарсткую працу дыпломамі рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных фестываляў.
1980 год – ў складзе лепшых аператараў дакументальнага кіно СССР быў адкамандзіраваны на «МОСФИЛЬМ» для працы ў аб'яднанні «ОЛИМПИАДА-80» па стварэнні мастацка-публіцыстычнага фільма-справаздачы «О, СПОРТ, ТЫ-МИР», прысвечанага правядзенню летняй алімпіяды ў Маскве.
Узнагароджваўся залатымі медалямі за лепшую аператарскую працу на Усесаюзных фестывалях спартыўнага дакументальнага кіно:
1983 год – за фільм «В АТАКЕ ВСЯ КОМАНДА» (фестываль ў Рызе),
1984 год – за фільм «ИГРАЯ , ВЕРЬ» (фестываль ў Каўнасе).
Двойчы ўзнагароджваўся Медалямі ВДНГ за аператарскую працу ў фільмах на экалагічную тэматыку.
1989 год – працуе ў якасці рэжысёра. Фільмы рэжысёра Юрыя ГАРУЛЁВА заўсёды вызначаюцца глыбокаю пранікнёнасцю ў характары герояў, спробай стварыць партрэт сучасніка з яго разнастайным стаўленнем да жыцця, да гісторыі сваёй краіны.
1990 год – фільм рэжысёра «СЛУЧАЙ ИЗ ПРАКТИКИ» пра сельскага лекара атрымаў 1-шы прыз Усесаюзнага фестывалю аўтарскага кіно ў горадзе Полацк (Беларусь).
Удзельнікам многіх Міжнародных кінафестываляў стаў яго фільм «ЗАСТАЛАСЯ ДУША ЯГО ТУТ» пра мастаку Марка Шагала.
1997 год – Юры ГАРУЛЁЎ стаў заснавальнікам прыватнай студыі «Унітарнае прадпрыемства «Студыя «СТОПКАДР». Ён сумяшчае працу ў якасці рэжысёра-аператара з працай на кінастудыі «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ» у аб'яднанні «ЛЕТАПІС». З гэтага часу рэжысёр-аператар Юры ГАРУЛЁЎ непасрэдна супрацоўнічае з Касцёлам у Беларусі, прымаючы актыўны ўдзел у асвятленні працэса адраджэння веры і вяртання да духоўных хрысціянскіх каштоўнасцяў.
1997 год – быў зняты фільм «MATER MISERICORDIAE» (Маці Міласэрная) пра першага беларускага кардынала, главу Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Казіміра СВЁНТКА. У гэтым жа годзе гэты фільм атрымаў І-ы прыз і спецыяльны прыз на Міжнародным кінафестывалі «NIEPOKALANOW».
1998 год – фільм «МОЛИТВА» пра адраджэнне касцёла ў расійскім горадзе Тамбове атрымаў Гран Пры на Міжнародным кінафестывалі «NIEPOKALANOW».
2001 год – летапісам падзей з жыцця Каталіцкага Касцёла на Беларусі стаў цыкл відэачасопісаў «ВЫЗНАННЕ ВЕРЫ», які выпускае студыя «СТОПКАДР» .
2004 год – прызам Міжнароднага кінафестывалю ваенна-патрыятычных фільмаў у горадзе Валакаламске (Расія) быў узнагароджаны фільм «ПАМЯТНИК».
2004 год – фільм «ПАСХА З ПРЫСМАКАМ ПАЛЫНУ» быў уключаны ў конкурсную праграму фестываляў у Румыніі і Італіі.
Удзельнікамі Міжнародных фестываляў сталі такія фільмы рэжысёра як : «ЕВАНГЕЛИЕ ОТ ДЖОРДЖА. Профессия пилигрим», «ИСТОКИ», «КАНІКУЛЫ КАРДЫНАЛА».
Юры ГАРУЛЁЎ прымае актыўны ўдзел у працы грамадскіх свецкіх арганізацый, якія аказваюць Каталіцкаму Касцёлу дапамогу ў яго асноўнай дзейнасці. У 2003 годзе Юры ГАРУЛЁЎ стаў ініцыятарам стварэння ў Рэспубліцы Беларусь Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый «SIGNIS-БЕЛАРУСЬ», якая ўвайшла ў склад Сусветнай арганізацыі «SIGNIS».
Вялікай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі стала правядзенне Першага Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «MAGNIFICAT ‘2005». Юры ГАРУЛЁЎ стаў ініцыятарам правядзення гэтага фестывалю, узначаліў арганізацыйны камітэт і быў выбраны старшынёй фестывалю. Мэтай фестывалю стаў агляд работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях. У фестывалі прынялі ўдзел работы рэжысёраў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Мексікі і Тайланда. Важным аспектам правядзення фестывалю было тое, што ён адбыўся ў беларускай правінцыі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці: у раённым цэнтры Глыбокае, пасёлках Удзела і Мосар. Ен таксама меў на мэце прыцягнуць увагу да культуры і мастацтва жыхароў беларускай глыбінкі, да іх хрысціянскіх каштоўнасцяў праз прадэманстраваныя на фестывалі працы майстроў кіно і тэлебачання.
У асноўным у сваёй творчасці і грамадскай працы Юры ГАРУЛЁЎ імкнецца развіваць ідэі экуменізму, яднання хрысціянства на Беларусі.



апошнія абнаўленні
 

галоўная - студыя - фільмаграфія - відэачасопіс
фільматэка - біяграфія - кантакты

 
уверх Copyright © SIGNIS-BELARUS 2003-2006. All rights reserved. адміністратар