| Прэамбула
 Каталіцкая Асацыяцыя SIGNIS-БЕЛАРУСЬ ствараецца на падставе Хартыі і Статута Сусветнай каталіцкай Асацыяцыі для камунікацый SIGNIS, а таксама царкоўных дакументаў у сферы сацыяльных камунікацый, якія падтрымліваюць яе дух і нормы.
Члены Каталіцкай Асацыяцыі SIGNIS-БЕЛАРУСЬ поўнасцю падтрымліваюць палажэнні Статута Сусветнай Асацыяцыі і падцвярджаюць, што:
- вераць у тое, што пакліканыя, каб перадаваць заклік Пана Бога да яднання;
- вераць у неабходнасць працаваць на карысць развіцця і ўмацавання ісціны і свабоды, а таксама павагі чалавечай годнасці ва ўсім, што тычыцца сферы камунікацый;
- прысвячаюць сябе дзейнасці ў якасці камунікатараў дзеля стварэння ўмоў для гарманічнай і натхнёнай салідарнасці, у якой кожны чалавек мог бы духоўна ўзрастаць у адносінах з іншымі людзьмі.
Артыкул 1
Назва
Каталіцкая Асацыяцыя SIGNIS-БЕЛАРУСЬ з’яўляецца прафесійнай некамерцыйнай арганізацыяй.
Артыкул 2
Змест дзейнасці і мэты Асацыяцыі SIGNIS-БЕЛАРУСЬ
2.1. Змест:
SIGNIS-БЕЛАРУСЬ – Каталіцкая асацыяцыя груп і індывідаў, якія працуюць у сферы камунікацый і СМІ і якія, з’яўляючыся натхнёнымі вучэннем Езуса Хрыста, імкнуцца забяспечваць асабістае, грамадскае і культурнае жыццё ўсіх людзей і іх супольнасці.
2.2. Мэты Асацыяцыі:
- Садзейнічаць зацвярджэнню хрысціянскіх поглядаў на важнасць чалавечых узаемасувязяў ва ўсіх галінах культуры;
- Удзельнічаць ва ўсіх відах дзейнасці, якія натхняюць і прывабліваюць да паляпшэння камунікацыйнай сітуацыі на падставе хрысціянскіх каштоўнасцяў.
- Быць адкрытым і садзейнічаць экуменічнаму і міжрэлігійнаму супрацоўніцтву ў сваёй камунікацыйнай дзейнасці.
- Падтрымліваць камунікацыйную дзейнасць, якая адраджае хрысціянскія каштоўнасці, справядлівасць і правы чалавека.
- Развіваць дыялог з прафесіяналамі ў сферы камунікацый па маральных, духоўных і прафесійных праблемах.
- Садзейнічаць фарміраванню грамадскай думкі, заснаванай на маральна-этычных і духоўных якасцях.
- Падтрымліваць адукацыю ў галіне СМІ на ўсіх узроўнях.
- Удзельнічаць у сусветных форумах, прысвечаных масавым камунікацыям.
- Забяспечваць падтрымку членаў Асацыяцыі праз дыялог і прафесіянае развіццё.
- Прадстаўляць каталіцкія СМІ ў разнастайных арганізацыях і інстытутах.
Артыкул 3
Членства
3.1.
Асацыяцыя SIGNIS-БЕЛАРУСЬ складаецца з членаў, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца палажэннямі гэтага Статута. Членамі SIGNIS-БЕЛАРУСЬ могуць быць індывіды і супольнасці, прызнаныя Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на падставе прапаноў, зробленых Прэзідыумам Асацыяцыі.
Артыкул 4
Агульны Сход
4.1.Паўнамоцтвы
Вышэйшым органам Асацыяцыі з’яўляецца Агульны сход. Ён валодае ўсёй паўнатой улады. Усе члены асацыяцыі валодаюць правам голаса. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў.
4.2.Скліканне
Агульны сход Асацыяцыі праводзіцца адзін раз на год. Месца яго правядзення вызначае Прэзідыум Асацыяцыі. Парадак дня павінен быць указаны ў паведамленні аб скліканні, якое дасылаецца ўсім членам у пісьмовым выглядзе.
Артыкул 5
Прэзідыум Асацыяцыі
Склад
Асацыяцыя кіруецца Прэзідыумам, у склад якога уваходзяць:
|