logo SIGNIS-Беларусь SIGNIS-Беларусь Гісторыя
BY - EN
 
аб нас
статут
заснавальнікі
гісторыя
кантакты
Фестываль «MAGNIFICAT»
Студыя «СТОПКАДР»
Каталіцкая відэастудыя
Гасцёўня
Спасылкі
Мапа Сайту

Гісторыя заснавання


9 - 11 верасня 2003 года ў Баранавічах прайшла незвычайная канферэнцыя. У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі розных СМІ. Яны сабраліся з мэтай аб'яднання сваіх намаганняў у справе распаўсюджвання хрысціянскіх каштоўнасцяў праз сродкі масавай інфармацыі. Вынікам такой падзеі павінна было стаць стварэнне асацыяцыі, якая б аб'ядноўвала усе каталіцкія СМІ ў агульнай справе несці Божае Слова людзям.

На агульным сходзе быў падрабязна разгледжаны і зацверджаны Статут Асацыяцыі, былі выбраныя Прэзідыум Асацыяцыі, Старшыня Асацыяцыі і яго намеснікі. Першым Старшынёй стаў Юры Гарулёў. На канферэнцыі прысутнічалі таксама і замежныя госці, у тым ліку прэзідэнт Сусветнай Асацыяцыі SIGNIS Пітэр Мэлоўн.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі мелі магчымасць абмену вопытам, абмяркоўвалі шляхі супрацоўніцтва, мелі шмат асабістых размоў. Была арганізавана прэзентацыя друкарнай, аўдыё- і відэа-прадукцыі.

Раніцай 11 верасня з удзельнікамі канферэнцыі сустрэўся Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк. Завяршылася канферэнцыя Святой Імшой, якую правёў Яго Эмінэнцыя, і на якой удзельнікі маліліся ў інтэнцыі новастворанай асацыяцыі.




апошнія абнаўленні


Сусветная Асацыяцыя SIGNIS

Рыма-Каталіцкі Касцёл на Беларусі

Каталіцкая Асацыяцыя SIGNIS-Беларусь
Калі ласка, размясцiце на сваёй старонцы спасылку на наш сайт

  галоўная - аб нас - статут - заснавальнікі - гісторыя - кантакты  
наверх Copyright © SIGNIS-BELARUS 2003-2006. All rights reserved. адміністратар