logo SIGNIS-БЕЛАРУСЬ MAGNIFICAT Фестываль
BY - EN
 
фестываль
узнагароды
рэгламент
праграма
форма ўдзельніка
месца правядзення
MAGNIFICAT '2005
кантакты
Асацыяцыя
Студыя «СТОПКАДР»
Каталіцкая відэастудыя
Гасцёўня
Спасылкі
Мапа Сайту

ПРАТАКОЛ
выніковага пасяджэння журы
Другога Мiжнароднага
каталіцкага фестывалю хрысціянскіх
фільмаў і тэлепраграм
«MAGNIFICAT '2006»

10 чэрвеня 2006 года, г. Глыбокае
Абмеркаваўшы вынікі прамежкавых пасяджэнняў,
журы прыняло рашэнне узнагародзіць:
   
I Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі:  
1) - Фільм «Жыццё Сьвятога Францішка Асізскага ў малюнках для дзяцей» (Мексіка)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Фернанда Перас Вальдас
  За арыгінальнае ўвасабленне сродкамі анімацыі жыцця Святога Францішка
2) - Фільм «Свечка», (г. Баранавічы, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Аляксандр Кораб
  За лаканічнасць і афарыстычнасць
3) - Фільм «Тры жыцці» (студыя “СКІФ”, г. Барысаў, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Людміла Шылкова
  За ўдалы выбар героя
4) - Фільм «У руках Боскіх: гісторыя Майкла Барратта» (Канада)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Дыран Мастерсан
  За раскрыццё тэмы міласэрнасці
5) - Фільм «Пад крылом анёла» (студыя “Беларусьфільм”, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя — Уладзімір Мароз
Рэжысёр – Станіслаў Гайдук
  За паслядоўнае і таленавітае ўвасабленне нацыянальнай і культуралагічнай тэматыкі
6) - Тэлепраграма «Пра стары ліхтар» (тэлепраграма “Існасць”, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя — Галіна Дзядзічкіна
Рэжысёр – Леанід Рузаў
  За своеасаблівае адлюстраванне хрысціянскай сімволікі ў фармаце тэлепраграм
7)

- Тэлепраграма «Сямейны альбом» (Белтэлерадыёкампанія, г. Віцебск, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя — Наталля Ламаносава
Рэжысёр – Сяргей Арлоў

  За раскрыццё тэмы паклікання
8) - Фільм «Завядзёнка» (студыя “Беларусьфільм”, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Галіна Адамовіч
  За высокі прафесійны ўзровень
9) - Фільм «Філасофія аднаго чалавека» (Студыя TVP, Польша)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Павал Юрга
  За пластычны вобраз фільма
10) - Фільм «Хронікі завадной птушкі» (Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Зоя Катовіч
  За выбар героя
II Дыпломам журы і прызам Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый «SIGNIS-БЕЛАРУСЬ»
  - Фільм «Родная душа» (інфармацыйнае агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы)
Аўтар сцэнарыя – Вера Ганчарова
Рэжысёр — Міхаіл Якжэн
За выразнае ўвасабленне сродкамі неігравога кіно тэмы падзвіжніцтва і вобразу духоўнага пастыра і мучаніка за Хрыстовую веру
III Дыпломам журы і прызам ордэна айцоў францішканаў
  - Фільм «Серафімавы браты» (Беларускі відэацэнтр, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Мікалай Князеў
  За яскравае ўвасабленне вобраза Святара – настаўніка, лекара чалавечых душ
IV Дыпломам журы і прызам Міжнароднага каталіцкага фестывалю «Niepokalanow» (Польшча):
  - Тэлепраграма «Лёс чалавека» – «Сям’я Скробат» (г. Мінск, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя — Алена Антанішына
Рэжысёр – Уладзімір Бокун
   
V Дыпломам журы i прызам гледачоў (прыз Глыбоцкага райвыканкама)
  - Фiльм «Палоннікі схільнасцяў» (інфармацыйнае агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы)
Аўтар сцэнарыя – Людміла Вайнова
Рэжысёры – Вольга Моракава, Максім Міхальцоў
  За трапны падыход да паказу вастрыні актуальнай праблематыкі ў грамадстве і шляху яе пераадолення
VI Спецыяльны прыз журы
  - Фільм «Пасля слова «Амэн» (Студыя ”AVE”, Латвія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Інэса Клява
  За арыгінальнасць драматургічнага і стылістычнага рашэння
VII Прыз гільдыі кінакрытыкі Беларускага саюза кінематаграфістаў
  - Фільм «Я сустрэў Бога ў цемры» (Расія)
Аўтар сцэнарыя — Сяргей Бялькоў
Рэжысёр — Мікалай Гарачкін
  За цэласнасць змястоўнага і вобразнага вырашэння сацыяльнай тэматыкі
VIII Галоўны прыз за лепшы дакументальны фільм
  - «Уганда, пакутная перліна Афрыкі» (Чэхія)
Аўтар сцэнарыя — Іржы Шлегр
Рэжысёр — Леаш Рышка
   
IX Галоўны прыз за лепшую тэлепраграму
  - «Бог дзейнічае праз людзей» (праграма “Існасць”, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Дар’я Юркевіч
   
X Журы прыняло рашэнне Гран-Пры не прысуджаць
  Старшыня журы — Крыстына Лялько
Члены журы:
кс. Ян Крэміс
Галіна Шур
Аркадзь Шпунт
Алег Вінярскі
Аксана Шыдлоўская
Галіна Рэуцкая

 



апошнія абнаўленні
  галоўная - фестываль - узнагароды - рэгламент - праграма
форма ўдзельніка - месца правядзення - MAGNIFICAT '2005 - кантакты

 
наверх Copyright © SIGNIS-BELARUS 2003-2006. All rights reserved. адміністратар