BY - EN
 
MAGNIFICAT '2005
фестываль
узнагароды
рэгламент
праграма
форма ўдзельніка
месца правядзення
кантакты
Асацыяцыя
Студыя «СТОПКАДР»
Каталіцкая відэастудыя
Гасцёўня
Спасылкі
Мапа Сайту

пачатаккамітэты і журыконкурспратаколаб нас пісалі фотаархіў


Культура No. 27   2 - 8 ліпеня 2005 г.
10 кіно і тэатрАўтар і вядучая рубрыкі - Таццяна КОМАНАВА

Мінулыя выхадныя азнаменаваліся з'яўленнем на Беларусі новага кінафэсту - з 24 па 26 чэрвеня на Глыбоччыне прайшоў І Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскага кіна- і тэлепраграм "МAGNIFICAT- 2005", на якім былі прадстаўлены кінатэлепрацы, прысвечаныя самым розным аспектам сацыяльнага і духоўнага жыцця сёння. Заснавальнікамі выступілі Каталіцкая асацыяцыя для камунікацый " SIGNIS-БЕЛАРУСЬ ", незалежная студыя "Стопкадр", рэдакцыя часопіса "Дыялог" і Віцебская каталіцкая епархія пры падтрымцы Глыбоцкага выканкама.
Урачыстае адкрыццё фестывалю


Дырэктар фестывалю
ксёндз Аляксандр Амяльчэня
Спецыяльныя дыпломы:
Галоўныя прызы фестывалю
  • "Божа мой", рэжысёр Галіна Адамовіч ("Беларусьфільм", Мінск, Беларусь);
  • "Даруй мне, Сяргей", рэжысёр Даміян Вайцяхоўскі (СКГ "КАНА", Новасібірск, Расія);
  • "Прымакі", рэжысёр Уладзімір Бокун (Сгудыя "5-ы элемент", Мінск, Беларусь);

Удзельнікаў і гасцей фестывалю вітае кардынал Казімір Свёнтэк
З глыбінь Глыбокага да існасці

Рэжысёр Леся Галавата
(Львоў, Украіна)

Купальнае вогнішча ў Мосары

Старшыня фестывалю
рэжысёр Юры Гарулёў
У аснову фестывалю пакладзены экуменічны прынцып, а гэта значыць, што свае працы прадставілі не адно каталікі, а прадстаўнікі самых розных хрысціянскіх канфесій з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Мексікі, Тайланда. У выніку чаго склалася унікальная карціна існавання хрысціянскага кіно на Беларусі і яго месца ў міжнародным кантэксце.
Арганізатары фестывалю не пайшлі па шляху "шырокага піяра" - фестывальная "тусоўка" складалася найперш з практыкаў, тых аўтараў, рэжысёраў, аператараў, рэдактараў, якія ўжо працуюць у дадзеяым накірунку ці збіраюцца заняцца гэтым ушчыльную. Па сутнасці, "МAGNIFICAT- 2005" - гэты "першы клас", як яго назваў   прэзідэнт   фестывалю Юрый Гарулёў, - паставіў перад сабою задачу творчага яднання людзей, для каго духоўнасць і хрысціянскія каштоўнасці на экране і ў жыцці не пустая фармальнасць. І - з годнасцю выканаў яе, даўшы магчымасць паназіраць за працай калег, падыскутаваць наконт убачаных фільмаў і нават справакаваў на стварэнне новых стужак...
Дзеля справядлівасці варта сказаць, што не толькі на Беларусі, але і на прасторы ўсёй СНД не ісвавала і не існуе традыцый стварэння хрысціянскага кіно - менавіта сёння, у наш час, на пачатку трэцяга тысячагоддзя традыцыі гэтыя і фарміруюцца. І менавіта таму вельмі часта ўзнікае пытанне адносна таго, што ж увогуле лічыць хрысціянскім кіно. І тут удзельнікі фестывалю ці не адзінагалосна сышліся на тым, што колькасць крыжоў і святароў у кадры аніякім чынам не вызначае прыналежнасці той ці іншай стужкі да хрысціянскай. "У свой час на "Беларусьфільме" існавала негалосная забарона на буслоў, - распавёў падчас круглага стала, прысвечанага праблемам і тэндэнцыям хрысціянскага кіно, Юрый Гарулёў, - Беларускія кінематаграфісты так знарочыста стараліся да месца і не "ўставіць" птушку ў свае фільмы, што ў рэшце рэшт гэта ператварылася ў абсурд. Такая сітуацыя паўтараецца і з хрысціянскай атрыбутыкай: доўгі час забароненую, цяпер яе імкнуцца "ўпіхнуць" у кадр і не клапоцяцца пра тсе, што гэткім чынам ператвараюць яе ў "пустое месца".
Безумоўна, хрысціянскае кіно не павінна зацыклівацца на вырашэнні вузкатэалагічных пытанняў, і прыкладам таму жанравыя пошукі айчынных кінематаграфістаў, якія акрэсліў "МAGNIFICAT-2005". Самымі яркімі сталіся фільмы-партрэты, дзе праз гісторыю, лёс адной асобы будуецца мадэль хрысціянскага светаадчування; рэпартажы - "наглядныя прыклады" і гісторыка-пазнавальныя стужкі-біяграфіі гарадоў, аб'ектаў нашай матэрыяльай і духоўнай культуры. Іншая справа, што сусветная практыка паказвае: многія буйныя тэлеканалы не жадаюць "звязвацца" з традыцыйным хрысціянскім кіно (як, зрэшты, і з традыцыйным мусульманскім, і г.д.). Маўляў, гэткая кінапрадукцыя сумная, нецікавая, нерэйтынгавая і несенсацыйная. Бо менавіта сенсацыйнасць, якая-небудзь нечаканая вычварнасць ці "клубнічка" лічацца сёння залогам паспяховага продажу "візуальнага прадукту". І сведчанне гэтаму, як зазначыў расійскі кінарэжысёр Армэн Гаспаран, тое, што на адным з апошніх кінафестываляў у Празе першую прэмію атрымаў фільм пра ірландскага святара-педафіла...
Між іншым, адным з самых важных для мяне ўражанняў стала вялікая колькасць айчынных рэгіянальных тэлестудый і тэлеканалаў, якія прадставілі на фестываль свае работы: Мінск, Гродна, Рэчыца, Віцебск, Полацк, Барысаў... У адрозненне ад агульнарэспубліканскіх каналаў, іх сістэма фінансавання прадугледжвае амаль прамую залежнасць ад "свайго" гледача, у тым ліку і фінансавую. І не можа не цешыць, што, акрамя ўласнага выжывання за кошт "бягучага радка" і музычных кліпаў-віншаванняў, яны прагнуць ствараць уласныя фільмы, тэлепраграмы, якіь б абуджалі ў іх гледачоў духоўнасць, заклікалі да спрадвечных хрысціянскіх каштоўнасцей.
Хрысціянства як стыль жыцця, як натуральныя нормы паводзін і міжчалавечых стасункаў - менавіта пра гэта мусіць распавядаць "ідэальны" хрысціянскі фільм. Менавіта гэта стала галоўным арыенцірам і самога фестывалю "МAGNIFICAT-2005". Фестывальная праграма не абмежавалася праглядам і абмеркаваннем кінастужак. Больш таго, "МAGNIFICAT-2005" ахапіў не адно Глыбокае, фестывальная праграма захапіла яшчэ і Удзела з Мосарам, дзе таксама былі арганізаваны сустрэчы з удзельнікамі фестывалю, прагляд фільмаў адмыслова для мясцовага насельніцтва. А ў Мосары дык увогуле на адной паляне размясціліся побач кінаэкран і вялікае купальскае вогнішча, якія "разбурылі" розніцу паміж кінематаграфістамі і кінааматарамі і паказалі, што ўсе яны - хрысціяне.
Далейшы лёс фестывалю падчас яго закрыцця кардынал Казімір Свёнтэк не стаў акрэсліваць дакладна: пытанне з яго перыядычнасцю і “прапіскай" пакуль што канчаткова не вырашана. У адным ён выказаў цвёрдую ўпэўненасць: фестываль гэты мусіць жыць. Найперш таму, што ён - жывое сведчанне таго што, існыя хрысціянскія ідэі і каштоўнасці здольныя аб'ядноўваць людзей.
Таццяна КОМАНАВА, наш спецкар.
Мінск - Глыбокае - Удзела - Мосар - Мінск
Фота Віктара ЗАЙКОЎСКАГА


галоўная - фестываль - узнагароды - рэгламент - праграма
форма ўдзельніка - месца правядзення - кантакты

наверх Copyright © SIGNIS-BELARUS 2003-2006. All rights reserved.