logo SIGNIS-БЕЛАРУСЬ MAGNIFICAT Рэгламент
BY - EN
 
фестываль
узнагароды
рэгламент
праграма
форма ўдзельніка
месца правядзення
MAGNIFICAT '2005
кантакты
Асацыяцыя
Студыя «СТОПКАДР»
Каталіцкая відэастудыя
Гасцёўня
Спасылкі
Мапа Сайту


Рэгламент ІІ Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «MAGNIFICAT '2006»

Статус і мэты фестывалю
Міжнародны каталіцкі Фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм MAGNIFICAT з'яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях.

Час і месца правядзення фестывалю
Фестываль праводзіцца ў Беларусі кожны год у чэрвені.
Фестываль арганізоўваецца на тэрыторыі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Некаторыя паказы і мерапрыемствы, у выпадку неабходнасці, могуць адбывацца ў іншых раёнах.

Патранаж і арганізацыя
Фестываль праводзіцца пад патранажам Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Епіскапаў у Беларусі і Ганаровага камітэту Фестывалю.

Заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца:
  • Курыя Віцебскай дыяцэзіі
  • Незалежная студыя «СТОПКАДР»
Заснавальнікамі Фестывалю прызначаецца АРГАНІЗАЦЫЙНЫ КАМІТЭТ фестывалю, які выбірае СТАРШЫНЮ.
СТАРШЫНЯ Фестывалю здзяйсняе прадстаўнічую функцыю кіравання фестывалем.
Арганізацыйны камітэт на чале са Старшынёй Аргкамітэта складаецца з прафесіяналаў, адказных за сваю частку працы, неабходнай для падрыхтоўкі і правядзення Фестывалю.
Арганізацыйны камітэт прызначае Дырэкцыю Фестывалю і Дырэктара.
Дырэкцыя Фестывалю на чале з Дырэктарам праводзіць у поўным аб'ёме практычную работу па папярэдняй падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні Фестывалю.
Дырэктар Фестывалю з'яўляецца пастаянна дзеючай асобай як падчас Фестывалю, так і ў перыяд паміж фестывалямі.
Арганізацыйны камітэт фарміруе ЖУРЫ Фестывалю, запрашаючы для гэтай працы духоўных асобаў і творчых працаўнікоў.

Склад удзельнікаў і прадстаўленне работ
Фестываль з'яўляецца адкрытым для ўдзельнікаў усіх хрысціянскіх канфесій і фарміруецца з:
  • стваральнікаў фільмаў і праграм, якія ўдзельнічаюць у конкурснай праграме Фестывалю, і прадстаўнікоў студый (колькасць прадстаўнікоў кожнай студыі паасобна вызначаецца Аргкамітэтам);
  • творчых работнікаў і духоўных асобаў, якія не прадстаўляюць свае работы на Фестываль, але запрошаны Аргкамітэтам.
Усе ўдзельнікі Фестывалю прымаюцца на поўнае забеспячэнне Дырэкцыяй Фестывалю (за выключэннем аплаты праезду ад месца жыхарства да месца правядзення Фестывалю і назад).
На папярэдні адбор для ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца без абмежавання творы ўсіх студый у Беларусі і за яе межамі.
Арганізацыйны камітэт размяжоўвае паступаючыя на Фестываль работы на 2 групы: КОНКУРСНУЮ і ІНФАРМАЦЫЙНУЮ праграмы.
Адбор у конкурсную і інфармацыйную праграмы праводзіць Селекцыйная камісія, якая прызначаецца Арганізацыйным камітэтам.
Селекцыя прадстаўленых фільмаў і паведамленне ўдзельнікаў праводзіцца з 16 сакавіка да 15 красавіка кожнага года (16:03 - 15:04:2006).

Прызы фестывалю
Фестываль мае дзве сістэмы прызоў, кожная з якіх арыентавана на шырокую ацэнку сітуацыі.
Прызы журы:
На падставе поўнага прагляду ўсіх работ, прадстаўленых на конкурснай праграме, ЖУРЫ прысуджае:
  • Прыз за лепшы дакументальны фільм
  • Прыз за лепшую тэлепраграму
Журы мае права ўзнагароджваць дыпломамі асобных удзельнікаў за выдатныя поспехі ў прафесіях альбо ў мэтанакіраванасцях іх работ
Спецыяльныя прызы:
  • Прыз кангрэгацыі айцоў францішканцаў,
  • Прыз Глыбокскага райвыканкама

Фільмакопіі і тэрміны
Работы для селекцыйнага адбору павінны быць дасланыя ў DVD(Video-CD), DV(DVCAM) PAL альбо ў VHS(S-VHS) PAL фарматах. Дадатковыя пісьмовыя дакументы могуць быць дасланыя праз Internet на e-mail адрас festival@signis.by ці адпраўленыя па пошце на дыскеце альбо CD-ROMe (адрас знаходзіцца ў рэгістрацыйнай форме).
Папярэднія матэрыялы і дакументы будуць пакінуты ў Архіве Фестывалю і могуць быць выкарыстаны для некамерцыйных праглядаў.
Кожная работа павінна суправаджацца ўласнай Формай удзельніка. Работа можа быць дасланая на арыгінальнай мове, калі ёсць дыялогавы ліст на англійскай (рускай) мове альбо маюцца англійскія (рускія) субцітры.
Апошні тэрмін падачы дакументаў для селекцыйнага адбору - 15 сакавіка 2006 года (15:03:2006)
Фестываль адбудзецца ў пасёлках УДЗЕЛА, МОСАР, раённым цэнтры ГЛЫБОКАЕ (Віцебская вобласць) з 7 па 11 чэрвеня 2006 года (7-11:06:2006).



апошнія абнаўленні
  галоўная - фестываль - узнагароды - рэгламент - праграма
форма ўдзельніка - месца правядзення - MAGNIFICAT '2005 - кантакты

 
наверх Copyright © SIGNIS-BELARUS 2003-2006. All rights reserved. адміністратар